viasna on patreon

Гродзенскую журналістку, супрацоўніцу газеты "Glos znad Niemna na uchodzstwie" Інэс Тодрык звінавачваюць у парушэнні арт. 172 КоАП ("Парушэнне правілаў адкрыцця паліграфічных і штэмпельна-гравёрных прадпрыемстваў, набыцця, збыту, выкарыстання, уліку і захоўвання памнажальнай тэхнікі. Незаконны распаўсюд друкаваных выданняў")

2006 2006-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта журналістка даведалася 18 красавіка ад супрацоўнікаў Ленінскага РУУС Гродна, якія прыйшлі да яе на працу і ўручылі пратакол аб нібыта здзейсненым ёй адміністратыўным правапарушэнні. У хуткім часе сп-ні Тодрык дашлюць павестку ў суд.

Інэс Тодрык затрымалі 24 сакавіка, калі яна і яшчэ адзін актывіст Саюзу палякаў, Анджэй Лісоўскі, сустракалі пасля 10 сутак адміністратыўнага арышту свайго калегу Андрэя Пачобута. Міліцыянты затрымалі машыну, у якой ехалі ўсе трое; А. Пачобут выскачыў і ўцёк. Міліцыя абшукала аўтамабіль і знайшла там 400 асобнікаў газеты "Glos znad Niemna na uchodzstwie" і 80 асобнікаў "Magazyn Polski na uchodzstwie". Журналісткаў пратрымалі ў пастурунку некалькі гадзін, пасля чаго адпусцілі; А. Лісоўскага асудзілі на 10 сутак нібыта за хуліганства, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства