Суды за Плошчу: Дрозд, Вінаградаў, Кіркевіч, Пратасеня, Хамічэнка (працяг)
29 красавіка ў Кастрычніцкім судзе Менска працягваецца працэс над актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Паўлам Вінаградавым, маладафронтаўцам Алесем Кіркевічам, сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава Дзьмітрыем Драздом, так званым «навушнікам» Уладзімерам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем, які ня быў ні ў якай партыі ці руху.
Трэці дзень працэсу пачаўся з допыту сведак міліцыянтаў. Якія збольшага паўтараюць паказанні, што былі агучаныя на папярэдніх працэсах. У закрытым слуханні эксперты, якія праводзілі псіхічную экспертызу ў адносінах да Хамічэнкі, прадставілі свае вынікі.
13-10. У судзе абвешчаны перапынак да 14 гадзін. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які назіраў за ходам судовага працэсу паведаміў, што “па сутнасці дапрошаныя ўсе сведкі па справе. Пасьля перапынку суд будзе вывучаць пісьмовыя матэрыялы па справе і відэаматэрыялы. Магчыма, што асноўныя этапы суду будуць завершаныя сёньня.”
14:05 Працэс аднавіўся. Дасьледуюць пісьмовыя матэрыялы справы. Пратакол агляду плошчы Незалежнасьці. Пазначана, што там былі дымавыя шашкі, пустыя пляшкі, плястыкавыя пакеты, мэталічныя пруты, фрагмэнты тканінаў, вопраткі і драўляных палак. Сустракаліся і пляшкі з рэшткамі, магчыма, гаручай сумесі. Пералічваюцца разьбітыя шыбы ў Доме ўраду, рэчы, знойдзеныя побач: пакеты, пляшкі, рэшткі вудаў. Пералічваюцца: дымавыя шашкі, газавы балёнчык, сьцягі з надпісам «За Някляева». (Радыё "Свабода")
17-00. У судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзін 4 траўня.
***
10-20. 28 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска працягваецца суд па абвінавачваньні Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава і Уладзіміра Хамічэнкі ва ўдзеле ў масавых беспарадках ў Менску 19 сьнежня 2010 года. Суддзя пачала допыт пацярпелых міліцыянтаў, якія фігуравалі і ў ранейшых працэсах над удзельнікамі Плошчы.
14-20. У другой палове дня каля будынку суду Кастрычніцкага раёна Менска быў затрыманы эксперт Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнарожнага кантролю грамадзянін Расіі Іван Кандраценка, які назіраў за ходам судовага працэсу па абвінавачанні Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава і Уладзіміра Хамічэнкі ў масавых беспарадках ў Менску 19 сьнежня 2010 года.
У другой палове дня суд заслухаў сьведкаў. Двое зь іх – таксама міліцыянты. Абодва пазналі абвінавачанага Ўладзімера Хамічэнку.
Абодва быццам бы затрымлівалі яго, але блыталіся, судзьдзя заўважыла
разыходжаньні ў пісьмовых паказаньнях і вусных. Выступілі брат і сябар Андрэя Пратасені, літаратар Язэп Янушкевіч – у абарону архівіста Зьмітра Дразда.
Пры канцы паседжаньня суд заслухаў грунтоўныя паказаньні старшыні БХК Алега Гулака.
Гулак распавёў, што яго зьдзівіла на плошчы: шкло білі чалавек 15,
побач стаялі міліцэйскія начальнікі ў цывільным. Ніхто не рэагаваў, не
перашкаджаў. Пасьля разгону плошчы ён ня бачыў ні палак, ні арматуры, ні
бутэлек – усё гэта пабачыў толькі па Беларускім тэлебачаньні.
***
27 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска ў 11-00 пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава і Уладзіміра Хамічэнкі ва ўдзеле ў масавых беспарадках ў Менску 19 сьнежня 2010 года. Вядзе працэс суддзя Ала Булаш.
10.40 У залю суду пачалі запускаць людзей. Заля невялікая, месцаў на 50. Тут амаль у поўным складзе "Малады фронт" разам з Міколам Дземідзенкам, а таксама дыпляматы, сваякі.(Радыё Свабода).
12-00. Напачатку суддзя адхіліла некалькі хадайніцтваў адвакатаў (Адвакат Дразда Гарбацюк папрасіла запрасіць у якасьці сьведкі Язэпа Янушкевіча. Адвакат Хамічэнкі Мацкевіч папрасіла выклікаць у суд псыхолягаў, якія праводзілі экспэртызу). Пасьля таго, як прадстаўнік пракуратуры зачытаў абвінавачаньне, у якім фігуравалі і бутэлькі з запальнай сумесьсю, і палкі з завостранымі канцамі, пачаўся пералік пацярпелых міліцыянтаў. Фігуруюць адны і тыя ж прозьвішчы міліцыянтаў, якія агучвалі і на мінулых судах.
Абвінавачваныя Дрозд, Кіркевіч, Вінаградаў віну ва ўдзеле ў масавых беспарадках не прызналі. Хамічэнка прызнаў часткова. Пратасеня прызнаў віну ў поўным аб’ёме.
12-10. Усе пяцёра абвінавачваюцца па артыкуле 293 ч.2, Вінаградаў яшчэ і па артыкуле 370 ч.2. Абвіначванні Вінагарадава — у 2007 годзе ён спаліў дзяржаўны сцяг, 19 снежня 2010 года ажыццяўляў сілавыя дзеянні, каб трапіць у Дом урада, нанёс 5 удараў нагамі і 16 удараў кулаком, прарываў міліцэйскае ачапленне.
Віна Дразда зводзіцца да 3 удараў мегафонам па шчытах міліцыі і 2 удараў рукамі па вакне. Сваю вну не прызнае.
Кіркевіч нанёс адзін удар рукой па дзвярах і трымаў за плечы іншых дэманстрантаў. Віны не прызнае.
Пратасеня — 15 удараў рукамі, 1 удар па супрацоўніку міліцыі, у дадатак вырываў з рук міліцыянтаў шчыты. Віну прызнае цалкам.
Хамічэнка («навушнік») віну прызнае часткова, пад уздзеяннем алкагольнага ап’янення ўзламваў дзверы, нанёс 5 удараў нагамі і 3 удары плячом. Віну прызнае часткова.("Наша ніва")
13-00. У судзе абвешчаны прапынак да 14 гадзін.
16:15 Паказаньні дае старшы экспэрт УУС Менаблвыканкаму Мікалай Шылко, які ахоўваў грамадзянскі парадак. Сказаў, што хадзіў зь відэакамэрай і фіксаваў, што адбываецца. Сказаў, што ў яго выхапілі і разьбілі відэакамэру. Гэта зрабіў невядомы грамадзянін. На плошчы Незалежнасьці пачаў фіксаваць падзеі не ад самага пачатку. Прызнаў, што бачыў каля Дома ўраду Хамічэнку яшчэ безь ледасека. Бачыў і спадара Дразда. Ён фіксаваў твары тых, хто знаходзіўся ў першых шэрагах. Яго ўдарыў спадар Дрозд. Але ня ён быў першы, ня ён апошні. Але Дразда запомніў па сінім пухавіку і сьцягу на шыі. Дрозд папрасіў прабачэньня ў Аляксандра Шылко за тое, што ўдарыў па камэры.
16:58 Аб’яўлены перапынак у судзе да 10:00 28 красавіка.("Свабода")