viasna on patreon

Палітыка – небяспечная тэма для рэгіянальных СМІ

2011 2011-04-29T11:48:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svietlyshliahsmargon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У грамадска-палітычным жыцці Беларусі могуць адбывацца разнастайныя значныя падзеі – пратэстныя акцыі, арышты лідараў, суды над былымі кандыдатамі ў прэзідэнты – але, калі меркаваць па смаргонскіх афіцыйных СМІ, Смаргоні гэта ніяк не датычыцца.

Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі ў Смаргонскім раёне прадстаўлены газетай райвыканкама “Светлы шлях”, а таксама радыё і тэлеканалам. Усе выданні даволі прафесійныя, але палітычную тэму яны стараюцца абыходзіць бокам.

Раней рэдакцыя тэлеканала атрымала грамату ад райвыканкама за аператыўнае асвятленне грамадска-палітычных падзей. Але, напэўна, пад паняццем “грамадска-палітычныя падзеі” разумеюцца толькі пасяўныя і ўборачныя кампаніі, суботнікі і выступленні ідэалагічнага актыву. Такая ж сітуацыя – у газеце. Калі і ўзгадваюць пра якога палітыка, то гэты палітык – Аляксандр Лукашэнка. Ні слова – пра лёс ягоных апанентаў, якіх, між іншым, на выбарах у Смаргонскім раёне падтрымала больш за пяць тысячаў чалавек. 

Складаецца ўражанне, што некаторыя матэрыялы ў “Светлым шляху” друкуюць вымушана, па загадзе зверху. Напрыклад, у апошнім нумары ў рубрыцы “Ёсць меркаванне” з’явіліся вядомыя артыкулы пра “лайдака і алкаша” Аляксандра Класкоўскага і  пра “безадказнага балбатуна” Паўла Шарамета. Але неяк не ўпісваюцца гэтыя матэрыялы ў агульны настрой і канцэпцыю выдання. Побач з імі – непараўнальна больш якасныя і відавочна больш цікавыя смаргонцам матэрыялы мясцовых журналістаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства