viasna on patreon

Людміла Мірзаянава: Гэтага працэсу ў прынцыпе не мусіла быць

2011 2011-04-29T15:09:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“Міліцыянту з сіняком на ягадзіцы дадуць прэмію, майму сыну – тэрмін”, – заявіла Людміла Мірзаян у інтэрв’ю “Белсату”.

Маці Фёдара Мірзаянава, аднаго з фігурантаў справы аб масавых беспарадках, упэўненая, што крымінальная справа сфабрыкаваная. “Калі ўважліва слухаеш пацярпелых, узнікаюць нават станоўчыя эмоцыі, бо відавочна, што нічога падобнага да масавых беспарадкаў на Плошчы не было, – кажа Людміла Мірзаянава. – Яны самі адкрыта кажуць: не было ніякіх падпалаў. Больш за тое, нават сродкаў для гэтага і прыладаў не было. І гэта кажуць міліцыянты. Яны гавораць, што ніякіх металічных прадметаў, якімі можна нанесці сур’ёзныя пашкоджанні, таксама не было”.

Зрэшты, характар пашкоджанняў, што атрымалі міліцыянты падчас разгону пратэстоўцаў, выклікаюць толькі ўсмешку. “Траўма мяккай часткі носу. Другое – драпіна на калене. Трэцяе – сіняк на ягадзіцы, – пералічвае Людміла Мірзаян характар пашкоджанняў у пацярпелых міліцыянтаў. – Што гэта за траўмы? І ці можна невялікі сіняк на ягадзіцы лічыць траўмаю? Можа, міліцыя будзе ганарыцца гэтымі траўмамі? Тады дзеці, што гуляюцца ў дварах, маюць у чаргу станавіцца ў шпіталі ды паліклінікі, а таксама атрымліваць прэміі ды міліцэйскія званні”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства