Уладзімір Целяпун узнагароджаны Чарнобыльскім Крыжом за мужнасць, годнасць і гуманнасць
Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе свайго сябра, які атрымаў гэтую ўзнагароду як ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узнагарода Уладзіміру Целепуну была перададзена з Кіева, дзе 27 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія.
“Нажаль, нас не паважаюць у роднай краіне за тую працу, якую мы зрабілі ў 1986 годзе. Таму мы прымаем узнагароды ад нашых суседзяў. Яны клапоцяцца не толькі пра сваіх ліквідатараў, але і пра ўсіх, хто удзельнічаў у ліквідацыі аварыі. У тым ліку пра беларусаў ”, - так пракаментаваў узнагароду Уладзімір Целяпун.
Праваабаронца і надалей мае намер працягваць сваю дзейнасць па абароне ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы не толькі ліквідатараў, але і ўсіх жыхароў Мазыра.
Ордэн "Чарнобыльскі Крыж: Мужнасць. Годнасць. Гуманнасць" з’яўляецца вышэйшай узнагародай Усеўкраінскай грамадскай арганізацыі «Саюз Чарнобыль Украіны».