Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду.
29 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе разглядалася скарга Мікіты Ліхавіда на прысуд Партызанскага суду, паводле якога актывіста асудзілі на 3,5 гады зьняволеньня. Вынік – прысуд пакінулі бязь зьмены. "Адвакат хадайнічала, каб Мікіту прывезьлі ў суд. Судзьдзі параіліся хвіліну і адмовілі", -- паведаміла маці актывіста Алена Ліхавід.
"Потым пачала выступаць адвакат. Болей за гадзіну яна гаварыла, вельмі
пераканаўча даказвала, што прысуд трэба адмяніць. Я паглядзела на аднаго
з судзьдзяў, і ў нейкі момант мне падалося, што вось яно! На ягоным
твары быццам было напісана, што ён усё разумее і з усім згодны. Але яны
зноў пайшлі ў пакой для парадаў, і калі праз 20 хвілінаў выйшлі, то я
зразумела, што надзея была прывідная".
Мікіту Ліхавіда, паводле
маці вязьня, адправяць па этапе ў калёнію ў Наваполацку 7 траўня. Да
таго часу Алена Ліхавід спадзяецца яшчэ атрымаць спатканьне з сынам на
"Валадарцы".