viasna on patreon

Намесьнік старшыні магілёўскай арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў шостыя суткі трымае галадоўку ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня

2006 2006-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стан здароўя галадоўніка нармальны, паведаміў у тэлефоннай гутарцы Радыё Свабодзе дзяжурны міліцыянт. Паводле яго, спадар Салаўёў за гэты час не зьвяртаўся па мэдычную дапамогу. Ён утрымліваецца на агульных з усімі адміністрацыйна асуджанымі ўмовах.

Жонка Салаўёва Надзея паведаміла, што днямі муж прасіў перадаць яму тэкст дакладу Адрыяна Сэвэрына ў пытаньнях стану правоў чалавека ў Беларусі. Міліцыянт, пагартаўшы даклад, сказаў, што неабходна спачатку дэталёва азнаёміцца з тэкстам. Колькі будзе доўжыцца праверка і ці будзе вернуты даклад, міліцыянт не ўдакладніў.

Зьміцер Салаўёў быў затрыманы ўвечары 21 красавіка. У ізалятары, куды яго даставілі па затрыманьні, ён абвясьціў галадоўку. Рашэньнем Ленінскага суду Магілёва па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве, нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыянтам ён быў пакараны 10 суткамі адміністратыўнага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства