26 красавіка ў дзень дваццацігодзьдзя Чарнобыльскай трагедыі у Салігорску адбылася акцыя прысвечаная гэтай сумнай даце.
Прэс-служба салігорскага адзьдзяленьня МФ паведаміла, што сваеасаблівы Чарнобыльскі шлях арганізавалі сябры рухаў "Зубр" і "Малады фронт" у Салігорску. Каля 30 маладых людзей, апранутых у працівагазы, рэсьпіратары, з адзнакамі радыяцыйнай небяспекі, прайшліся па галоўных вуліцах горада. Па ходу акцыі моладзь праводзіла апытанне мінакоў. Больш за 80 адсоткаў апытанных станоўча аднесліся да адбываючагася.
- Нам здаецца, што тэма Чарнобыля і радыякцыйнай бяспекі ня толькі ігнаруецца ў нашай краіне, але і скажаецца. Ўлады праводзяць палітыку асваеньня забруджаннай тэрыторыі, плянуюць будаўніцтва АЭС на Беларусі. Мы паспрабавалі зьвярнуць увагу да гэтых праблем і, безумоўна, нам гэта ўдалася - паведаміў маладафрантовец, адзін з ўдзельнікаў шэсьця.