viasna on patreon

Пікеты ў падтрымку Казуліна праходзяць пасьпяхова

2006 2006-04-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня апошні дзень дзейнічае афіцыйны дазвол Менгарвыканкаму на правядзеньне пікетаў у абарону лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Аляксандра Казуліна. Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні партыі, арганізатар пікетаў Канстанцін Мароз, сёньня акцыі пачнуцца, як звычайна, а 16-й гадзіне — адначасна ў парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка і ў парку Дружбы народаў.

Паводле спадара Мароза, пікеты ў падтрымку Казуліна праходзяць пасьпяхова. "На сёньня мы сабралі ўжо 12 тысяч подпісаў пад зваротам да ўлады аб вызваленьні Аляксандра Казуліна, якога цяпер трымаюць пад вартай у Жодзінскім сьледчым ізалятары", — сказаў Канстанцін Мароз.

Таксама ён заявіў, што паплечнікі Аляксандра Казуліна ня маюць намеру перапыняць пікеты ў падтрымку свайго лідэра.

Нагадаем, Аляксандра Казуліна арыштавалі 25 сакавіка пасьля акцыі прыхільнікаў пераменаў, прымеркаванай да Дня Волі. Экс-кандыдату на прэзыдэнта пагражае да 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў. Аляксандар Каузін лічыць, што яго перасьледуюць за палітычную дзейнасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства