Мінюст правядзе пазачарговую пераатэстацыю адвакатаў
https://spring96.org./be/news/43690
2011
2011-05-31T10:09:11+0300
2011-05-31T10:09:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта гаворыцца ў загадзе міністэрства ад 30 мая, змешчаным на сайце Мінюста.
Гэта будзе чарговая мера для запалохвання адвакатаў. Нагадаем, што раней Мінюст забраў ліцэнзіі ў шэрагу выдатных адвакатаў, якія смела баранілі палітвязняў па справе Плошчы. Тады адвакацкая супольнасць праявіла салідарнасць у іх абароне, чым выклікала ярасць Міністэрства. Кіраўнікі Мінюста трапілі ў спіс неўязных у Еўрасаюз як асобы, чыя дзейнасць спрычынілася да рэпрэсій.