viasna on patreon

У Салігорску зноў плануецца мітынг

2011 2011-05-31T11:44:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorsk-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі на правядзенне адразу двух мітынгаў 11 і 12 чэрвеня былі пададзены пасля сустрэчы прадстаўніка дэмакратычнай супольнасці гораду Уладзіміра Шылы з кіраўніком мясцовай “вертыкалі” Аляксандрам Рымашэўскім.
Арганізатары мітынгаў плануюць абмеркаваць з жыхарамі гораду пытанне “Як нам жыць далей?” у цяперашняй палітыка-эканамічнай сітуацыі і знайсці адказ на адвечнае пытанне “Што рабіць?”. Мітынг, запланваны на суботу 11 чэрвеня, мусіць адбыцца з 15:00 да 17:00 на стадыёне “Будаўнік”. Меркаваная колькасць удзельнікаў - да 700 чалавек. Нядзельны мітынг 12 чэрвеня плануецца правесці з 14:30 да 16:30 з заяўленай колькасцю ў 500 удзельнікаў. Заяўнікі, аднак, спадзяюцца на задавальненьне прынамсі аднаго з мерапрыемстваў.
Нагадаем, што 25 траўня адбылася асабістая сустрэча Уладзіміра Шылы з кіраўніцтвам раёну. Пад час размовы дэмакратычны актывіст давеў салігорскім чыноўнікам інфармацыю аб сур’ёзнай напружаннасці сярод жыхароў гораду з-за значнага пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне. У гэткіх варунках, па словах У. Шылы, чарговая адмова ў правядзенні легальнай акцыі пратэсту можа справакаваць несанкцыянаваны выхад людзей на цэнтральную плошчу гораду.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства