Поўнае апісанне судовага разбору па крымінальнай справе Статкевіча, Уса, Класкоўскага, Грыбкова, Буланава, Квяткевіча і Пазняка
11траўня 2011 года ў
судзе Ленінскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы па
абвінавачванню:
Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў здзяйсненні
злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў),
Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка, Арцёма Грыбкова і Аляксандра Квяткевіча
- у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых
беспарадках), Аляксандра Класкоўскага - у здзяйсненні злачынстваў,
прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 293 КК (арганізацыя і ўдзел у масавых
беспарадках), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 382 (самавольнае
прысваенне звання ці ўлады службовай асобы).
Працэс працягваўся на працягу 7 дзён з 11 па 18 траўня
2011 года.
Справу разглядала калегія ў складзе суддзі Грачовай
і двух народных засядацеляў у сувязі з тым, што ў якасці абвінавачаных
праходзілі асобы, якім за здзяйсненне злачынства прадугледжана пакаранне
звыш 10 гадоў пазбаўлення волі.
Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Ленінскага раёна Кірыл Чубкавец.
Абарону абвінавачаных ажыццяўлялі:
А. Класкоўскага - Ірына Бурак,
М. Статкевіча - Тацяна Станкевіч,
Д. Уса - Уладзімір Сазанчук,
Д. Буланава - Ірына Тачкар,
А. Квяткевіча - Сяргей Новік,
А. Грыбкова - Тамара Шэльдава,
А. Пазняка - Іван Жабко