viasna on patreon

Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі

2011 2011-06-20T14:04:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 чэрвеня на 17-й сесіі Савета ААН па правах чалавека большасцю галасоў (21 “за” пры 5 “супраць” і 19 “ўстрымаліся”) была прынятая рэзалюцыя аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыя, высунутая дэлегацыяй Еўрапейскага Саюза, была падтрымана Канадай, Нарвегіяй, ЗША, Швейцарыяй, Паўднёвай Карэяй, Японіяй, большасцю лацінаамерыканскіх краінаў - сябраў Савета, а таксама дэлегацыямі Габона, Замбіі, Іарданіі, Маўрыкія, Мальдываў і Уругвая. Супраць прыняцця мераў у дачыненні да Беларусі прагаласавалі ўсяго 5 краінаў: Кітай, Куба, Расія, Нігерыя і Эквадор.

Савет у сваёй рэзалюцыі асудзіў дзеянні ўладаў Беларусі па дэстабілізацыі сітуацыі з правамі чалавека на працягу апошніх паўгады і заклікаў спыніць палітычна матываваны пераслед лідэраў апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, выконваць міжнародныя стандарты ў галіне забеспячэння справядлівага і бесстаронняга правасуддзя, вызваліць усіх палітычных зняволеных, правесці дбайнае незалежнае расследаванне неабгрунтаванага і непрапарцыйнага прымянення сілы да ўдзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 года, а таксама фактаў прымянення катаванняў. Акрамя таго, дакумент змяшчае патрабаванне паважаць свабоду выказвання меркавання, асацыяцый і мірных сходаў, выконваць міжнародныя абавязацельствы ў рамках АБСЕ і дапусціць прысутнасць АБСЕ на тэрыторыі Беларусі.

Тэкст цалкам:

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства