Грамадскага актывіста з Рагачова 29 чэрвеня выклікаюць у міліцыю
https://spring96.org./be/news/44247
2011
2011-06-29T10:30:55+0300
2011-06-29T10:30:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дзяніс Дашкевіч звязвае гэта з удзелам у акцыі маўклівага пратэсту. Каля 22 гадзін 28 чэрвеня да яго дадому прыйшлі міліцыянты і ўручылі позву. Актывіст перакананы, што прычынай нечаканага візіту праваахоўнікаў стаў ягоны ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту, праведзенай у Рагачове ў мінулую нядзелю. Тады на плошчу выйшлаі каля 15чалавек, але міліцыя, ідэолагі і працаўнікі райвыканкама вырашылі пільна прасачыць за акцыяй. Дашкевіч лічыць, што яго могуць абвінаваціць у закліку прыйсці на цэнтральную плошчу. Міліцыянты забаранілі маладому чалавеку 29 чэрвеня выязджаць з Рагачова.