viasna on patreon

Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Рыжова дапыталі

2011 2011-06-29T12:34:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

14-15 чэрвеня на некаторых сайтах зьявіўся заклік за подпісам былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Сяргея Рыжова з прапановай пачаць з 3 ліпеня агульнанацыянальную забастоўку.

У сувязі з гэтым яго ўжо дапыталі ў сьледчым упраўленьні папярэдняга расьследаваньня (СУПР) УУС Віцебскага аблвыканкама.

"... На мяне пачаўся ціск. Ужо 16 ліпеня я быў ​​дастаўлены ў абласную пракуратуру, дзе мяне спрабавалі дапытаць па гэтай падставе і выпісалі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства аб масавых мерапрыемствах", - распавёў Рыжоў Сяргей Рыжоў.

Ён адзначыў, што ў сувязі з прывадам ў пракуратуру ён напісаў скаргу ў Гэнэральную пракуратуру, а таксама 27 чэрвеня абскардзіў вынесенае яму папярэджаньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства