viasna on patreon

У Берасьці будуць судзіць Зьміцера Шурхая

2011 2011-06-29T12:54:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Берасьці 29 чэрвеня адбудзецца суд над каардынатарам аргкамітэту БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьміцерам Шурхаем. Пра гэта праваабаронца Раман Кісьляк.

Паводле інфармацыі праваабаронцы, на 11.45 29 чэрвеня, Зьмітра Шурхая абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Пакуль аб падрабязнасьцях яго затрымання інфармацыі няма.

Як паведаміў намесьнік старшыні рады РГА «Пэрспэктыва» Віктар Чайкоўскі, дэмактывіста затрымалі 28 чэрвеня. «Зьміцер Шурхай зьяўляецца сябрам Царквы хрысціян веры евангельскай, і ім па статуце забаронена брыдкасловіць або ўжываць спіртное. Зьміцер нават піва не п'е », - пракамэнтаваў Віктар Чайкоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства