viasna on patreon

Журналістаў ВВС не пусцілі ў Беларусь

2011 2011-06-30T08:55:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства замежных спраў Беларусі анулявала візы журналістаў брытанскай вяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі Ніка Стардзі і Люсі Эш, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Нік Стардзі і Люсі Эш мелі адкрытыя візы і акрэдытацыю пры МЗС Беларусі. Яны планавалі наведаць краіну на Дзень Незалежнасці. Але ў панядзелак, 27 чэрвеня, ім патэлефанавалі прадстаўнікі Амбасады Беларусі і Лондане і сказалі, что МЗС вырашыў ануляваць іх візы, гаворыцца ў паведамленні БАЖ.

Аб прычынах такога рашэння ні амбасада, ні МЗС нічога не паведамляюць, падкрэсліваючы, што маюць права не тлумачыць сваіх крокаў. Журналістам таксама параілі не звяртацца па беларускую візу ў бліжэйшым будучым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства