viasna on patreon

Сяргея Серабро дапыталі пра Сяргея Рыжова

2011 2011-06-29T13:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдактара незалежнага сайту «Народныя навіны Віцебска» і стваральніка «Вольнага форуму вольнага гораду» дапыталі ў віцебскім дэпартаменце папярэдніх расследванняў пра заклік да агульнабеларускага страйку — яго размясціў на форуме былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Рыжоў.

Як распавёў Сяргей Серабро, следчыя праводзяць праверку акалічнасцяў з’яўлення закліку распачаць 3 ліпеня агульнабеларускі бестэрміновы страйк. Пытанні да стваральніка форуму тычыліся тэхнічнага боку: у прыватнасці, ці мадэруюцца допісы і ці можа Спадар Серабро быць пэўны, што заклік да страйку размясціў менавіта Сяргей Рыжоў.

— Падпісацца прозвішчам Рыжоў, у прынцыпе, мог хто заўгодна. Тая гэта асоба ці не тая, я высвятдляць не стаў, бо форум ствараўся для таго, каб любы карыстальнік мог размясціць на ім нейкую тэму для грамадскага абмеркавання. Допісы «фарумчан» мадэруюцца, але толькі пасля размяшчэння на сайце — выдаляюцца нецэнзурныя выразы, але агульны змест не рэдагуецца, — патлумачыў Сяргей Серабро.

Са спадаром Рыжовым яны асабіста не знаёмыя, допіс з заклікам да страйку Сяргей Серабро ўбачыў толькі ў інтэрнэце.

Сяргея Рыжкова на гутарку ў дэпартамент папярэдніх расследванняў выклікаюць 29 чэрвеня да 10 гадзінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства