Прысуды Вусу, Статкевічу, Севярынцу, Халіп і іншым пакінулі бязь зьменаў
Менгарсуд не задавольніў касацыйныя скаргі на прысуды за Плошчу экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, палітвязьняў Аляксандра Класкоўскага, Арцёма Грыбкова, Аляксандра Квяткевіча, Дзьмітрыя Буланава і Андрэя Пазьняка, а таксама Ірыны Халіп, Паўла Севярынца, Сяргея Марцэлева.
"Мы не чакалі нейкага іншага рашэньня ад гэтай судовай сыстэмы", – заявілі Ірына Халіп і Павал Севярынец пасьля прысуду.
Яны зазначылі, што будуць далей абскарджваць свой прысуд – у Вярхоўным
судзе і ў Камітэце ААН па правах чалавека. "Мы не спадзяемся, што ў
Вярхоўным судзе сьмелыя людзі, але каб падаць скаргу ў ААН, трэба
прайсьці ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі", –заявіла Ірына Халіп.
Павал Севярынец зазначыў, што цягам некалькіх дзён ён вырашыць усе свае
пільныя справы, напіша ўсім палітвязьням лісты і накіруецца адбываць
пакараньне на хімію.