Прысуды Някляеву, Дзьмітрыеву ды іншым удзельнікам Плошчы пакінулі бязь зьменаў
22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзьмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Натасьсі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазьняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзьмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.
Уладзімер Някляеў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай
пакараньня на 2 гады. Андрэй Дзьмітрыеў — на 2 гады пазбаўленьня волі
ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.
Іх абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Пра гэтай жа справе былі асуджаныя Аляксандар Фядута -- 2 гады
пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады, Наста
Палажанка – 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год,
Віталь Рымашэўскі – 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна. І хоць яны не
падавалі скаргаў, суд будзе пераглядаць выракі і ў адносінах да іх.
У суседняй залі разглядалася касацыйная скарга іншых удзельнікаў
Плошчы: Уладзімера Лобана, які быў засуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня
волі, Алега Федаркевіча, засуджанага да 3,5 гадоў, Яўгена Сакрэта — да 3
гадоў, Сяргея Казакова — да 3 гадоў, Дзьмітрыя Дароніна — да 3,5 году
калёніі агульнага рэжыму, Мацукевіча, засуджанага да 3 гадоў калёніі
строгага рэжыму.