РЭЗАЛЮЦЫЯ Грамадскіх Слуханняў па абмеркаванні пытанняў рэгістрацыі, правядзення праверак дзейнасці і ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь
РЭЗАЛЮЦЫЯ Грамадскіх Слуханняў па абмеркаванні пытанняў рэгістрацыі, правядзення праверак дзейнасці і ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь
Мы, удзельнікі Грамадскіх Слуханняў па абмеркаванні пытанняў рэгістрацыі, правядзення праверак дзейнасці і ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь, абмеркаваўшы 26 мая 2003 года ў г.Мінску цяперашні стан існавання і дзейнасці няўрадавых аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь.
КАНСТАТУЕМ, што пытанні ўзаемадносінаў грамадскіх ініцыятыў і дзяржаўных органаў пры стварэнні, станаўленні і дзейнасці няўрадавых арганізацый патрабуюць пільнай увагі і ўдасканалення.
Слуханні, якія адбыліся сёння, нягледзячы на нешматлікае прадстаўніцтва дзяржаўных органаў, сведчаць аб магчымасці і неабходнасці сталага дыялогу ў інтарэсах развіцця і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў.
Працяг дыялогу і добрасумленны пошук узаемапрымальных рашэнняў адкрые новыя магчымасці далейшага збліжэння беларускай практыкі з міжнароднымі стандартамі ў галіне права на асацыяцыю.
Сённяшні абмен меркаваннямі дае надзею з асцярожным аптымізмам глядзець у будучыню “трэцяга сектара”.
Мінск,
26 мая 2003 года