viasna on patreon

Пракуратура адфутбольвае скаргі на міліцыянтаў-хапуноў, якія збіваюць людзей

2011 2011-07-28T13:31:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marozauzbiccio06.07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

Пра чарговы такі выпадак праваабаронцам паведаміў Уладзімір Марозаў. Ён звяртаўся да пракурора г. Мінска з просьбай прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія душылі яго да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Створаная супрацоўнікамі міліцыі сітуацыя пагражала жыццю гэтага чалавека. Нагадаем, што адзін з людзей у цывільным, якія з ужываннем грубай сілы спрабавалі зацягнуць Уладзіміра Юр’евіча ў аўтобус без нумарных знакаў, скарыстаў удушлівы прыём, пасля чаго хворы чалавек страціў прытомнасць. Пры гэтым хапуны, якія назваліся супрацоўнікамі органаў унутраных спраў,  не толькі не выклікалі "Хуткую дапамогу", але і перашкаджалі выкліку, затрымліваючы людзей, якія спрабавалі патэлефанаваць.

У такіх дзеяннях міліцыянтаў, як адзначыў Уладзімір Марозаў у скарзе ў пракуратуру, бачацца прыкметы складаў крымінальных злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 159 КК “Пакіданне ў небяспецы”, артыкулам 425 КК “Бяздзейнасць службовай асобы”, артыкулам 426 КК “Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў”.

Аднак пракурорскія органы ўхіліліся ад прававой ацэнкі выкладзеных у скарзе фактаў. Спадару Марозаву паведамілі, што гарадская пракуратура перанакіравала яго скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна, а адтуль яна патрапіла ў Першамайскае РУУС. Атрымліваецца, што пракуратура – орган, які мае неабходныя паўнамоцтвы для правядзення праверкі і прыняцца адпаведных захадаў – скінула скаргу пацярпелага на разгляд яго ж душыцелям.

Праваабаронцам неаднаразова даводзілася ўказваць на такі “класічны футбол” - калі пракуратура ігнаруе правы грамадзянаў, што наўпрост забаронена Законам "Аб зваротах грамадзянаў".

Каментуючы сітуацыю, юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч спасылаецца на артыкул 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”, згодна з якім “забараняецца перадаваць скаргі грамадзянаў у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, дзеянні (бяздзеянне) якіх абскарджваецца”. У Законе ёсць толкі адно выключэнне - калі вырашэнне пытання адносіцца да выключнай кампетэнцыі дадзенага органа. Праваабаронца лічыць, што перанакіраванне скаргі Уладзіміра Марозава пракуратурай Першамайскага раёна ў Першамайскі РУУС – грубае і абуральнае парушэнне законных правоў гэтага чалавека.

Чаго тады вартыя нядаўнія выказванні Генпракурора Васілевіча наконт карэктнасці і законнасці паводзінаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў? Яны выглядаюць пустаслоўем у полі беззаконнасці. Чаму пракуратура, на якую ўскладаюцца функцыі абаронцы законнасці, на справе ўхіляецца ад абароны правоў грамадзянаў?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства