Да Змітра Дашкевіча не пускаюць адваката
https://spring96.org./be/news/44859
2011
2011-07-28T13:38:46+0300
2011-07-28T13:38:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Намеснік кіраўніка горацкай папраўчай калоніі паведаміў адвакату палітвязня Змітра Дашкевіча, што не пусціць яе да падабароннага.
Ён заявіў, што падставай для гэтага стала распаўсюджаная ў інтэрнэце інфармацыя аб тым, што хлопца трэці раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар.
Адвакат Мар’яна Сямешка запатрабавала сустрэчы з кіраўніком калоніі, але яго намеснік заявіў, што той знаходзіцца на нейкай нарадзе ў Дэпартаменце выканання пакаранняў у Мінску.
Мар’яна Сямешка і нявеста Дашкевіча Наста Палажанка знаходзяцца каля турэмнай брамы. Наста Палажанка сказала “Народнай Волі”, што яны нікуды не сыйдуць, бо забарона на сустрэчу адваката са сваім падабаронным — грубае парушэнне заканадаўства.