viasna on patreon

Няпомняшчых аштрафаваны за надпіс "Лука тут не жыве. Выбух..."

2011 2011-07-29T16:11:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Уладзіміра Няпомняшчых ,пэнсіянера МУС, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі - вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў яго штрафам памерам пяць базавых велічынь (175 тысяч рублёў).

Няпомняшчых абвінавачваўся ў тым, што 31 траўня нанёс надпіс "Лука тут не жыве. Выбух ...." на папераджальны плякат аб падазроных прадметах. Пляка, а дакладней лісток паперы, якія заклікае грамадзян да пільнасьці, быў разьмешчаны міліцыяй ва унівэрмагу "Гомель".

Няпомняшчых зьвярнуў увагу судзьдзі на тое, што лісток паперы не зьяўляецца плякатам, так як не мае выходных дадзеных і тыражу. Ён не прызнаў сябе вінаватым. "Я не парваў гэты лісток паперы, не закрэсьліў там ні адной літары, у маіх дзеяньнях няма дробнага хуліганства", – заявіў у судзе Непомяшчых, паведамляе БелаПАН.

Свае дзеяньні ён патлумачыў тым, што падобныя плякаты палохаюць людзей і сеюць страх у грамадзтва. "Тэракт у мінскім мэтро раскрыты, злачынцы устаноўлены – навошта пастаянна палохаць людзей? Я толькі хацеў супакоіць грамадзян, хацеў напісаць" Лука тут не жыве, падрываць няма каму, сьпіце спакойна ", але не дапісаў да канца, так як мне гэта не дала зрабіць намесьнік дырэктара унівэрмага па ідэалягічнай працы ", – растлумачыў падсудны.

Няпомняшчых чакаў, што рашэньне суда будзе не ў яго карысьць. "Таму што ў нас судовая сыстэм падстроеная пад карныя органы – што карныя органы напішуць ім, то яны і выконваюць. Таму статуі Феміды, якая стаіць у холе суда з мячом і вагамі, трэба замест вагаў прычапіць тэлефон", – заявіў сябра АГП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства