viasna on patreon

Міліцыя збірае звесткі пра сваякоў Віталя Рымашэўскага

2011 2011-08-11T16:39:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, асуджаны за мірную акцыю пратэсту 19 нежня 2010 гадоў да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, прыбыў у Фрунзэнскі РАУС для пастаноўкі на ўлік па адбыцці пакарання.

Ён абавязаўся не мяняць месца жыхарства, не пакідаць больш чым на месяц межы Менска, не быць фігурантам крымінальных ці адміністратыўных спраў, якія звязаныя з парушэннем грамадскага парадку.

Падчас пастаноўкі на ўлік Віталь Рымашэўскі заўважыў у сваёй справе карткі з падрабязнай інфармацыяй, запоўненыя на яго, яго жонку, яго сваякоў і сваякоў яго жонкі. У просьбе азнаёміцца са зместам картак, яму было адмоўлена.

"Лічу гэты факт незаконным і абуральным. Дзеянні міліцыі парушаюць не толькі мае правы, але і правы маіх сваякоў. Я лічу неправамоцным далучэнне да справы звестак пра іх. Гэта значыць, што ў любы момант мяне могуць арыштаваць па фіктыўнай справе, якіх у Беларусі складаецца вельмі шмат, напрыклад, за лаянку матам і размахванне рукамі. Да таго ж пад пераслед і ціск могуць патрапіць таксама мае сваякі. Беларуская сістэма пайшла далей за сталінскую: у нас за чалавека адказваюць апроч яго самога яшчэ яго бацькі і дзеці", - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што ўлетку 2010 году ўлады патрабавалі звесткі пра даходы не толькі Віталя Рымашэўскага, але таксама і яго бацькі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства