viasna on patreon

Праваабаронцу Сяргею Гоўшу з Баранавічаў адмовілі ў правядзенні пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-16T09:11:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў праваабаронцу Сяргею Гоўшу ў правядзенні пікету 22 жніўня з мэтаю выказаць падтрымку Алесю Бяляцкаму.

Прычынай адмовы стала тое, што праваабаронца не з таго боку Старога парку культуры і адпачынку папрасіў дазвол. Такі адказ Гоўша лічыць натуральным здзекам над грамадзянамі, якія намерыліся прыняць удзел у пікеце:

- Я ўзяў іхны адказ, сваю заяву і пайшоў да намесніка начальніка гарвыканкаму Касцюкевіча. Кажу: глядзіце, у вас месца правядзення “стары парк” і ў мяне “стары парк" з боку Камсамольскай вуліцы. Што вы яшчэ хочаце? Там адзіная пляцоўка з боку вуліцы Камсамольскай. Кажуць: не, ідзіце да юрыстаў. Юрыст у адпачынку. Я пайшоў да намесніка кіраўніка ідэалагічнага аддзелу Пузікава і кажу: дзе я памыліўся, што я не так напісаў? Адказваюць: ну разумееце, не зусім так. Кажу: дык пакажыце, дзе можна.

Гоўша папрасіў ідэолага паказаць схему месца, выдзеленага рашэннем гарвыканкама. Атрымаў адказ, што толькі 18 жніўня яму пакажуць і схему, і канкрэтнае месца ў парку для правядзення пікетаў.

Такі адказ не здзівіў актывіста. Сяргей Гоўша ўпэўнены, што такой схемы на дадзены момант не існуе, але да 18 яе намалююць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства