viasna on patreon

Салігорскія моладзевыя актывісты абвясьцілі галадоўку

2006 2006-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 траўня салігорскія маладафронтаўцы распачалі акцыю ў прыватнай кватэры, на балконе якой вывесілі расьцяжку з надпісам "Свабоду палітвязьням!"

"Мы пайшлі на такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту. Мы патрабуем спыненьня крымінальнай справы супраць маладафронтаўцаў і неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Мы заклікаем далучацца да галадоўкі прадстаўнікоў іншых арганізацыяў і рэгіёнаў," - заявілі чацьвёра ўдзельнікаў бестэрміновай галадоўкі
Максім Сяменчык, Мікола Пацкевіч і браты Шыла, Іван і Ільля. Іван і Ільля непаўналетнія (15 і 13 год), яны вучацца ў 4-й сярэдняй школе ў Салігорску.
18-гадовы Максім Сяменчык паведаміў Радыё Свабодзе: "Ад пачатку выбарчай кампаніі ўвесь час пасадкі і выхады, пасадкі і выхады... Чалавек толькі выйдзе на волю, яго зноў садзяць. У такіх умовах мы пачынаем галадоўку. Патрабуем спыніць перасьлед моладзі".

Праз нейкі час да галадоўкі далучыўся Яўген Мядзьведзеў. Такім чынам ўжо пяцёра салігорскіх маладафронтаўца прымаюць удзел у галадоўцы з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед лідэраў руху і вызваліць усіх палітзьняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства