Дзевяць актывістаў менскага Маладога Фронту далучыліся да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед лідэраў руху і вызваліць усіх палітзьняволеных
https://spring96.org./be/news/4524
2006
2006-05-30T10:00:00+0300
2006-05-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зьміцер Хведарук, Палажанка Настасься, Аляксей Янушэўскі, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Уладзімір Дубовік, Тацьцяна Анікеенка й Алена Ігнацьева вырашылі пайсьці на такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту і цэнічныя арышты лідэраў руху.
Менскія маладафронтаўцы вырашылі не знаходзіцца падчас галадоўкі ў адным памяшканьне таму, што многія з іх студэнты і зараз вымушаны здаваць іспыты, а таксама таму, што гэтымі днямі ў Менску адбываецца шэраг моладзевых акцыяў, у якіх маладафронтаўцы мяркуюць узяць удзел, паведаміла прэс-служба Маладога Фронту.