viasna on patreon

На месцы масавай гібелі людзей на Нямізе 30 траўня адбылося набажэнства, арганізаванае бацькамі загінулых

2006 2006-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 траўня споўнілася сем гадоў трагедыі ля ўваходу на станцыю метро "Няміга". У цісканіне, якая здарылася тады падчас піўнога сьвята, загінулі 53 чалавекі. У гэты дзень на месцы масавай гібелі людзей адбылося набажэнства, арганізаванае бацькамі загінулых. Яны кажуць, што з часам улады пакінулі іх сам-насам з бядой і праблемамі.

Памінальнае набажэнства распачалося ў Сьвята-духавым саборы і прадоўжылася на месцы трагедыі. Дзеля гэтага сябры цэнтру сацыяльнай абароны "Няміга-99", які складаюць бацькі загінулых, узялі адпаведны дазвол у гарадзкіх уладаў. Грамадзянскага мітынгу ў часе жалобнай імпрэзы апошнімі гадамі не бывае. Але гэтым разам падчас казаньня сьвятар падкрэсьліў, што моладзь не павінна весяліцца падчас рэлігійных сьвятаў, як гэта адбылося ў 1999 годзе: "Гэта здарылася напярэдадні нашага прастольнага сьвята Троіца. Няможна нашым дзецям дазваляць у такія вялікія сьвяты займацца самадзейнасьцю. Няможна".

Некаторыя сваякі некалькі гадоў спрабавалі давесьці ў судзе пра вінаватасьць у масавай гібелі людзей арганізатараў сьвята, у тым ліку і дзяржаўных асобаў. Спрабавалі спагнаць матэрыяльную кампэнсацыю за жыцьці дзяцей. Аднак суд спыніў вытворчасьць, бо тэрмін даўніны ў гэтай справе скончыўся. І цяпер бацькі, фактычна, пакінутыя сам-насам са сваімі праблемамі.

Як паведаміла Радыё Свабодзе лідэрка цэнтру сацыяльнай абароны "Няміга-99" Натальля Навакаўская, цяпер цэнтар дзейнічае на ўзроўні ўзаемадапамогі паміж сваякамі няміскай трагедыі. На афіцыйным узроўні цэнтар спыніў дзейнасьць пасьля таго, як быў пазбаўлены арэнды й юрыдычнага адрасу на вуліцы Карла Маркса, 5. Цяпер тыя памяшканьні будынку належаць Камітэту дзяржаўнага кантролю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства