Апазіцыя: Дыялогу з уладамі не будзе без вызвалення палітвязняў
https://spring96.org./be/news/45417
2011
2011-08-31T07:40:30+0300
2011-08-31T07:40:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Без вызвалення палітвязняў перамовы з уладай немагчымыя — такое адзінае меркаванне лідэраў апазіцыйных партый і рухаў.
На сустрэчы 30 жніўня ў Мінску яны абмеркавалі фармат
магчымага дыялогу з уладамі. Сённяшняя сустрэча была ініцыяваная Аб'яднанай
грамадзянскай партыяй (АГП)
пасля заяў, зробленых напярэдадні Аляксандрам Лукашэнкам. У сустрэчы прынялі
ўдзел прадстаўнікі шасці партый і рухаў.
Старшыня АГП
Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў, што
апазіцыя гатовая да перамоваў з уладай на аснове "жорсткага парадку дня і
фіксаванага па часе выканання дасягнутых дамоўленасцей".
Сярод пытанняў, якія ў ліку асноўных павінны быць вынесены на абмеркаванне,
лідары апазіцыі назвалі выбарчае заканадаўства і выхад Беларусі з крызісу.