Міністар замежных спраў Фінляндыі: «Падзеі ў Беларусі вельмі трывожныя»
https://spring96.org./be/news/45419
2011
2011-08-31T08:13:12+0300
2011-08-31T08:13:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міністры замежных спраў краінаў Балтыі і
Скандынавіі падчас рэгіянальнага саміту ў Хельсінкі сумесна
заклікалі 30 жніўня да неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.
Сустрэча была арганізавана міністрам замежных спраў Фінляндыі Эркі
Тоўміоя, які назваў падзеі ў Беларусі "вельмі трывожнымі ".
Ён сказаў, што ўсе прадстаўнікі рэгіёну - міністры замежных спраў Швэцыі,
Латвіі, Ісляндыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікоў урадаў Даніі і
Нарвэгіі - пагадзіліся, што яны ня могуць супрацоўнічаць зь Беларусьсю да
вызваленьня палітзьняволеных.