viasna on patreon

Працэс па справе аб тэракце ў метро пачнецца 15 верасня

2011 2011-08-31T08:38:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу аб выбуху ў мінскім метро 15 верасня. Судовае разбіральніцтва будзе праходзіць на адкрытым судовым пасяджэнні, паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Так, Канавалаў Дзмітрый Генадзьевіч абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.289, ч.2 арт. 289, ч. З арт. 289, ч.2 арт. 295, ч. З арт. 295, ч.2 арт. 339, ч. З арт. 339, ч. 2 арт.218, ч.1 арт. 14 і ч. З арт.339, ч.1 арт.14 і ч.2 арт.218 КК РБ, а Кавалёў Уладзіслаў Юр'евіч - у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.6 арт. 16 і ч. З арт. 289, ч. З арт.295, ч. З арт. 339, ч. 2 арт.339, ч.2 арт. 218, ч.2 арт. 405, ч.2 арт.406, ч.1 арт.406 КК РБ, перадае БелТА.

«Дзмітрыю Канавалаву прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні тэрарызму, што прывяло да чалавечых ахвяр, прычынення цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, іншых цяжкіх наступстваў; у незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў і выбухных прыладаў, злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмыснага знішчэння і пашкоджанні маёмасці агульнанебяспечным спосабам, - растлумачылі ў прэс-службе. - Уладзіслаў Кавалёў абвінавачваецца ў саўдзеле ў форме дапамогі і здзяйсненні тэрарызму, здзяйсненні злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмысным знішчэнні маёмасці агульнанебяспечным спосабам, у незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў, ўкрывальніцтве асобы, якая ўчынiла асабліва цяжкае злачынства, і неданясенні аб здзейсненых асабліва цяжкіх злачынствах».

Крымінальная справа будзе разглядацца пад старшынствам першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда суддзі Аляксандра Федарцова.

Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў у 17.58 11 Красавіка 2011 года. У выніку тэракту 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў бальніцах. Па факце выбуху была ўзбуджана крымінальная справа па ст.289 «Тэрарызм» КК Беларусі. У якасці абвінавачаных па гэтай справе праходзяць два маладых чалавека - Канавалаў і Кавалёў, абодва 1986 года нараджэння, ураджэнцы Віцебска. Аднаму з іх таксама прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.295 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» КК. Больш за тое, адзін з фігурантаў абвінавачваецца ў ажыццяўленні выбухаў 14 і 22 верасня 2005 года ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску.-асканалых і рыхтуецца асабліва цяжкіх злачынствах».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства