За Алеся Бяляцкага паручыліся вядомыя чэшскія праваабаронцы
https://spring96.org./be/news/45431
2011
2011-08-31T16:51:58+0300
2011-08-31T16:51:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sciag_chehii.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вядомыя чэшскія грамадскія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за арыштаванага кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Агулам было перададзена 54 паручальніцтвы за Алеся Бяляцкага ад чэшскіх актывістаў і праваабаронцаў.
Сярод падпісантаў ёсьць шмат выбітных асобаў:
- дэпутат парламенту Чэхіі Даніэл Кортэ, вядомы лінгвіст і перакладчык сярэднявечнай літаратуры,
- вядомы журналіст Лібар Дворжак, які займаецца асьвятленьнем парушэнняў правоў чалавека на тэрыторыі былога СССР,
- вядомая дысыдэнтка Петрушка Шустрава, падпісантка Хартыі’77, якая ў 1969-71 гадах адбыла зняволенне за актыўнасці ў апазіцыйным руху, а ў 1990-1992 гг была намеснікам міністра унутраных справаў, займалася падрыхтроўкай закона аб люстрацыі. Сёння – перакладчык, сябра аб’яднання “Грамадзянская Беларусь”,
- выканаўчы дырэктар аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Катарына Шпацава,
- адвакат Радэк Дворжачэк, у мінулым – актывіст Amnesty International,
- сябра аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Марцін Відлак,
- сябра няўрадавай арганізацыі Nesehnuti, актывіст за правы чалавека Мілан Штэфанец.