Алега Корбана не пусьцілі ў Літву
https://spring96.org./be/news/45818
2011
2011-09-23T12:24:58+0300
2011-09-23T12:24:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўнік моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан, які сёньня ехаў у Літву, быў зьняты з транспарту на беларускай мяжы. Памежнікі патлумачылі апазыцыйнаму палітыку, што адносна яго дзейнічае забарона на выезд за межы Беларусі.
Як паведаміў Алег Корбан, супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па падзеях 19 сьнежня 2010 году:
"Аднак мне паведамілі з КДБ Беларусі, што гэтая справа закрытая. І таму я
спакойна ехаў у Вільню, дзе сёньня праходзіць сэмінар па стратэгіі
дзеяньняў моладзевых арганізацыяў Беларусі. Мабыць, на мяжы яшчэ ня
ведаюць пра гэтае рашэньне".