У Варшаве праходзіць акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
https://spring96.org./be/news/45969
2011
2011-09-29T14:49:13+0300
2011-09-29T14:49:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Яе зладзілі каля галоўнага ўваходу ў гатэль, дзе праходзіць саміт Усходняга партнёрства.
У акцыі пад назвай "Стоп тэрору ў Беларусі!" удзельнічаюць каля 10-15 чалавек. Яны трымаюць у руках патрэты палітвязняў — Андрэя Саннікава, Змітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча, Змітра Бандарэнкі, Алеся Бяляцкага.
Удзельнікі пікету апелююць да ўрадаў заходніх краінаў, каб яны зрабілі заявы ў справе лідара "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча. Гэта тлкмачыцца тым, што ёсць вялікая боязь за яго жыццё.
Адзін з арганізатараў акцыі Алесь Зарэмбюк у жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў, што ўвага да пікетоўцаў вельмі вялікая. Да таго ж, вельмі ўдала падабраны час для акцыі — якраз пачаліся чарговыя слуханні, датычныя Беларусі.