Лазавік: Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у дваццатых чыслах верасня 2012 года
https://spring96.org./be/news/45971
2011
2011-09-29T14:59:08+0300
2011-09-29T14:59:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Паводле яго слоў, крайні тэрмін правядзення выбараў — 27 верасня 2012 года. Апошняя нядзеля перад гэтай датай — 23 верасня.
Лазавік нагадаў, што згодна з заканадаўствам выбары павінны быць прызначаныя ўказам прэзідэнта не пазней чым за чатыры месяцы да дня галасавання і не пазней чым за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў папярэдняга склікання дэпутатаў.