Падведзены вынікі конкурсу «Лагатып правоў чалавека»
https://spring96.org./be/news/45982
2011
2011-09-29T18:32:54+0300
2011-09-29T18:32:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/lagatyp-hr.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Нью-Ёрку быў прадстаўлены лягатып, які атрымаў перамогу сярод
больш чым 15 тысяч прапаноў, дасланых са 190 краін сьвету. Цяпер правы
чалавека маюць свой сымбаль, перадае Радыё Свабода.
Аўтар праекту-пераможцы — Пэдраг Стакіч з Сэрбіі. Ідэя 32-гадоваму
спэцыялісту па графічным дызайне прыйшла ў галаву, калі ён чытаў
Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. «У прэамбуле гаворыцца пра тое,
што правы чалавека — аснова для стварэньня сьвету, у якім будзе панаваць
свабода, справядлівасьць і ўсеагульны мір. Менавіта гэтую ідэю
я адлюстраваў, аб’яднаўшы ў новым сымбалі два ўнівэрсальныя сымбалі —
руку і птушку».
Усясьветны конкурс «Лягатып правоў чалавека» ўзяў старт 3 траўня
2011 году. Аўтарытэтнае журы з актывістаў праваабарончага руху
і дызайнэраў адабрала 10 найлепшых працаў з 15 тысяч, пасьля чаго людзі
з усяго сьвету ў фармаце адкрытага інтэрнэт-галасаваньня вызначылі
лягатып-пераможцу.
«Вялікі посьпех конкурсу сьведчыць пра тое, што правы чалавека — важная тэма ўва ўсіх краінах сьвету. Шмат хто, відавочна, лічыў, што адсутнасьць унівэрсальнага лягатыпу правоў чалавека — гэта прагал. І гэты прагал урэшце закрыты», — сказаў фэдэральны міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.
Новы лягатып правоў чалавека можна пабачыць і спампаваць у розных фарматах на сайце www.humanrightslogo.net.