viasna on patreon

У Беларусь не пусцілі яшчэ аднаго прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі

2011 2011-09-30T14:34:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

30 верасня 2011 года ў 3:20, яшчэ аднаму прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, украінскаму праваабаронцу Уладзіміру Сянько было адмоўлена ў перасячэнні мяжы Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Сянько накіроўваўся ў Беларусь цягніком «Кіеў-Мінск». Пры праверцы дакументаў падчас праходжання памежнага кантролю апынулася, што ягонае прозвішча знаходзіцца ў базе дадзеных памежнай службы з паметкай «уезд непажаданы або забаронены». Падставы, па якіх грамадзяніну Украіны быў забаронены ўезд, памежнікі назваць не змаглі. У выніку праваабаронцу высадзілі з цягніка.

Па словах памочніка начальніка Гомельскага пагранічнага атрада маёра Юкрэйкі, з якім ноччу звязаліся па тэлефоне прадстаўнікі арганізацый-удзельніц Камітэта міжнароднага кантролю, Уладзіміру Сянько зачынены ўезд у Рэспубліку Беларусь. Ён жа паведаміў, што першым жа зваротным цягніком Уладзімір будзе адпраўлены назад ва Ўкраіну.

На дадзены момант Уладзімір ўжо знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Паводле яго слоў, пасля таго, як яго высадзілі з цягніка і даставілі ў аддзяленне пагранічнай заставы, ён чакаў выправаджэння на працягу 3-х гадзін. Увесь гэты час яго дакументы знаходзіліся ў памежнікаў, а калі іх вярнулі, на апошняй старонцы свайго пашпарта грамадзяніна Украіны ён выявіў штамп аб забароне на ўезд, на якім не указана ні дата забароны, ні краіна, у якую забаронены ўезд. Актывіст быў вымушаны купіць зваротны білет да Чарнігава на электрацягніку за свой кошт.

Такім чынам, Уладзімір Сянько стаў ужо 12-м прадстаўніком Камітэта міжнароднага кантролю, якому забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі ў сувязі з яго праваабарончай дзейнасцю.

Цікава, што напярэдадні, 29 верасня 2011 года, на Нарадзе па чалавечым вымярэньні АБСЕ ў Варшаве беларускім уладам было ў чарговы раз ўказана на неабходнасць выконваць прынятыя імі на сябе абавязальніцтвы ў сферы свабоды перамяшчэння, у прыватнасці – не перашкаджаць міжнародным праваабарончым назіральнікам ва ўездзе на тэрыторыю Беларусі з мэтай правядзення маніторынгу выканання правоў чалавека.

Пры гэтым у сваім адказе прадстаўнік афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь фактычна прызнаў існаванне спісаў праваабаронцаў, якім забаронены ўезд у краіну, і адсутнасць імкнення з боку афіцыйнай Беларусі прыводзіць сітуацыю ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Сённяшні факт нядопуску прадстаўніка Місіі Уладзіміра Сянько на тэрыторыю Беларусі з'яўляецца гэтаму пацвярджэннем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства