viasna on patreon

"Свечку праўды Алеся Бяляцкага" пакажуць на фестывалі праваабарончых фільмаў у Бішкеку

2011 2011-09-30T23:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kinafest-kirgizija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 кастрычніка ў рамках V Міжнароднага фестывалю праваабарончых фільмаў у Бішкеку будзе паказаны фільм "Свечка праўды Алеся Бяляцкага", які распавядае пра жыццё і дзейнасць праваабаронцы, які па палітычна матываваных абвінавачаннях з 4 жніўня ўтрымліваецца пад вартай у следчым ізалятары.

"Мы ўсе любім і паважаем Алеся і хочам яго вызвалення. Таму паказваем гэты фільм у рамках праваабарончай салідарнасці", - кажа дырэктар фестывалю Талекан Ісмаілава.

Нагадаем, што Алесь Бяляцкі (на здымку разам з прэзідэнтам краіны Розай Атунбаевай) наведваў Кіргізію ў складзе даследчай місіі FIDH пасля трагічнага міжэтнічнага канфлікту, які адбыўся на поўдні краіны ў чэрвені 2010 года. Тады беларускаму праваабаронцу, які займае пасаду віцэ-прэзідэнта FIDH, удалося пагутарыць з прадстаўнікамі кіргізскіх НДА, СМІ і праваабаронцамі, якім сёння даводзіцца казаць пра Алеся Бяляцкага як пра палітычнага вязня.

 


Прэзентаваць фільм будзе сцэнарыст Паліна Сцепаненка.

"Цяпер усё трэба рабіць для вызвалення Алеся. Гэты фільм - толькі маленькі ўклад у кампанію падтрымкі Алеся. Наогул, павінна быць больш фільмаў пра праваабаронцаў і праваабарончыя арганізацыі, каб людзі ведалі пра іх рэальную дзейнасць і не верылі афіцыйнай прапагандзе, якая робіць усё для дыскрэдытацыі праваабаронцаў ", - адзначае Паліна.

 

V Міжнародны фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека "Бир Дуйно Кыргызстан" праходзіць у Бішкеку з 27 верасня па 2 кастрычніка. Фестываль праводзіцца праваабарончым цэнтрам "Грамадзяне супраць карупцыі" пры падтрымцы міжнародных арганізацый. У праграме прадстаўлены 29 фільмаў з 16 краінаў свету, якія дэманструюцца і абмяркоўваюцца ў рамках наступных тэмаў: "Герой нашага часу / Кіргізскі вобраз міру", "Улада, грамадства, закон, карупцыя", "Правы дзяцей і моладзі", "Правы чалавека ў перыяд папярэдняга заключэння пад варту ", "Выратуй і захавай", "Правы жанчын".

"Я хачу падзякаваць усім рэжысёрам, праваабаронцам, НДА за тое, што яны распавядаюць пра самае важнае і набалелае ў грамадстве", - сказала Прэзідэнт Кіргізіі Роза Атунбаева ў сваім выступе на адкрыцці фестывалю, адзначаючы важнасць працы праваабаронцаў і кінематаграфістаў у папулярызацыі і абароне правоў чалавека.

Паліна Сцепаненка (Качаткова)
 Роза Атунбаева і Алесь Бяляцкі ў Ошы 27 чэрвеня 2010 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства