За абразу Аляксандра Лукашэнкі распачатая крымінальная справа супраць жыхара гораду Нясьвіж (Менская вобласьць) Аляксандра Крутога. Пра гэта карэспандэнту “Росбалта” паведаміў памочнік нясьвіскага пракурора Ўладзімер Ягадзінскі.
https://spring96.org./be/news/464
2003
2003-05-30T10:00:00+0300
2003-05-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У сваю чаргу, беспрацоўны Аляксандар Круты заявіў журналістам, што крымінальная справа распачатая безпадстаўна. У распаўсюджаных ім улётках напісана, што “органы власти склоняются ко злу (творят зло)”. Далей, паводле яго, было напісана: “Я кажу: Лукашенко ко злу не склоняется”. “Ко” напісана асобна”, -- падкрэсьліў беспрацоўны. “Пасьля гэтага міліцыянты пачалі распаўсюджваць па горадзе чуткі, што Лукашэнка -- казёл, -- сказаў Круты. -- Гэтак лічыць нашая міліцыя, а я тут ні пры чым”.
Паводле яго, Аляксандар Круты парушыў артыкул арт.368-ы Крымінальнага кодэксу Беларусі, у якім гаворыцца аб адказнасьці за публічную абразу кіраўніка дзяржавы.