viasna on patreon

Апошняга фігуранта справы аб "масавых беспарадках" пакінулі на волі

2011 2011-10-12T16:31:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranovich_sviataslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святаслаў Барановіч

Святаслаў Барановіч

У судзе Маскоўскага раёна Мінска завяршыўся працэс Святаслава Барановіча, якога суддзя Алена Рудніцкая прызнала вінаватым ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання пакарання. Гэта меньш, чым прадугледжвае мінімальная санкцыя за дадзенае злачынства.

Менавіта такое пакаранне прасіў для абвінавачанага пракурор Серакоў. У якасці меры стрымання Святаславу Барановічу абрана падпіска аб нявыяздзе. Сёння ў часе паседжання былі дапытаныя яшчэ 9 міліцыянтаў, якія праходзілі па справе ў якасці пацярпелых. Як і 10 іх калегаў, якія давалі паказанні 28 верасня, міліцыянты казалі, што не памятаюць Святаслава Барановіча і прэтэнзіяў да яго ня маюць.

Судовы працэс распачаўся 29 жніўня. Па справе праходзіла 30 пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, але толькі 12 з іх з’явіліся на першае паседжанне. У выніку суддзя перанесла працэс на 28 верасня.

Святаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага. 29 жніўня мера стрымання была змененая на падпіску аб нявыяздзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства