viasna on patreon

Максіма Вінярскага асудзілі за акцыю салідарнасьці на 10 сутак

2011 2011-10-25T11:50:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viniarski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

З памяшкання суду Цэнтральнага раёна Менска, дзе праходзіць разгляд адміністратыўнай справы затрыманага пад час акцыі салідарнасьці 24 кастрычніка Максіма Вінярскага выдалілі ўсіх грамадзян. І толькі пасьля настойлівых патрабаванняў праваабаронцаў і сяброў затрыманага, быў атрыманы дазвол прысутнічаць на судзе.

Суд пачаўся са спазненнем, паколькі адвакат Вінярскага запрасіў час, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы. Суддзя - Валерый Есьман.

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі"  вінавацяць ў парушэнні часткі 3 артыкула 23.34. КаАП РБ (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненыя паўторна на працягу года).

Ён пакараны арыштам на 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства