Намесніка старшыні АГП Льва Марголіна затрымалі на мяжы
https://spring96.org./be/news/46784
2011
2011-10-25T14:08:13+0300
2011-10-25T14:08:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння раніцай яго спынілі на мяжы з Літвой і паведамілі пра неабходнасць прыпыніць аўтамабіль і прайсці асабісты дагляд.
18 кастрычніка на пераходзе “Каменны Лог” гэткі ж асабісты дагляд мусіла
прайсці старшыня выканкама Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аксана
Крышчановіч.
Як мяркуюць прыхільнікі АГП,
сённяшняя падзея — чарговае сведчанне існавання "чорных спісаў"
палітычна нядобранадзейных грамадзян краіны. Менавіта іх так старанна
правяраюць на мяжы.