Фотажурналіста пратрымалі ў міліцыі больш за чатыры гадзіны
Фотажурналіста Аляксандра Зянкова, які быў затрыманы сёння ў 9.15 пры здымцы забастоўкі камунальнікаў ў Барысаве, у 13.35 адпусцілі з Барысаўскага РУУС. На журналіста складзены пратакол адміністрацыйнага затрымання. Падстава - устанаўленне асобы. «Галоўная прэтэнзія міліцыянтаў была проста абсурдная, - распавёў Аляксандр. - Мяне вінавацілі ў тым, што я прадстаўляўся супрацоўнікам Выканкамаўскай газеты «Адзiнства». У мяне з сабой было пасведчанне сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. І прадстаўляцца работнікам вертыкальнага СМІ для мяне не толькі не трэба, але і, увогуле-то, гонару не дадае ".
Усё гэта Зянкоў распавёў і на так званай прафілактычнай гутарцы, якую з журналістам правёў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Барысаўскага РУУС маёр Паўлавец. Пасля складання пратаколу Аляксандр напісаў тлумачэнне, што рабіў на тэрыторыі спецаўтагаспадаркі. У 13.35 ён выйшаў з будынка міліцыі. Усю адабраную апаратуру фотажурналіста вярнулі.
Нагадаем, што ў ліпені г.г. Аляксандр Зянкоў адбыў 5 сутак адміністратыўнага арышту нібыта за «непадпарадкаванне міліцыі» — яго затрымалі ў часе здымкаў на відэа «маўклівай» акцыі пратэсту ў цэнтры Барысава 20 ліпеня.
Прэс-служба БАЖ падкрэслівае, што інтэрнэт-выданне ex-press.by БАЖ сёлета вылучыў на прэмію фонду Цайт.