viasna on patreon

Вярнулі толькі «Ганцавіцкі час»

2011 2011-10-25T22:40:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У падпісным каталогу «Белпошты» на першае паўгоддзе 2012 па-ранейшаму адсутнічаюць многія незалежныя рэспубліканскія і рэгіянальныя выданні. Ні баранавіцкі «Intex-press», ні «Борисовские новости», ні мінскі «Новы час» у каталог не трапілі.

Галоўны рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас кажа, што ў гэтым годзе нават не спрабаваў звяртацца ў «Белпошту». «Не бачу сэнсу губляць час на гэта», — тлумачыць галоўны рэдактар. Па яго словах, у пачатку года «Мінаблсаюздрук» прапанаваў рэдакцыі супрацоўніцтва, але потым сам жа і адмовіўся.

Галоўны рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль таксама перастаў пісаць кіраўніцтву «Белпошты». «Нам дзясятак разоў адмаўлялі. Мы звярталіся нават да Паўла Якубовіча, той нібыта паабяцаў зрабіць усё магчымае, але ні чым тое не скончылася». Сп. Кароль кажа, што ягонае выданне ад самага пачатку існавання пасля закрыцця газеты «Згода» не мела права на распаўсюд праз «Белпошту» і «Белсаюздрук».

Газета «Ганцавіцкі час» ужо год, як вярнулася ў паштовы каталог і шапікі. Намеснік галоўнага рэдактара Пётр Гузаеўскі расказвае, што гэта было нечаканасцю для рэдакцыі пасля гадоў бясплённай перапіскі. Вяртанне дала хоць і невялікі, але рост накладу газеты. Гэта, падкрэслівае Пётр Гузаеўскі, вельмі важна, улічваючы, як хутка скарачаецца насельніцтва рэгіёну і ў цэлым няпростую эканамічную сітуацыю.

***

У пачатку 2006 больш за дзясятак незалежных выданняў апынуліся па-за дзяржаўнай сістэмай распаўсюду. «Белсаюздрук» і «Белпошта» матывавалі гэта эканамічнай немэтазгоднасцю супрацоўніцтва з недзяржаўнай грамадска-палітычнай прэсай. У 2008-м у падпісныя каталогі пошты і шапікі «Белсаюздруку» вярнуліся газеты «Наша Ніва» і «Народная воля». Для «Новага часу» ды іншых выданняў шэсць гадоў нічога не змяняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства