Панядзелак пачынаецца з судоў (аднаўляецца)
Адміністратыўная справа затрыманага 30 кастрычніка актывіста “Правага Альянсу” Юрася Карэтнікава разгледжаная ў судзе не Першамайскага, а Савецкага раёну Менска. Яго звінавацілі у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і пакаралі арыштам на 10 сутак. Высветлілася, што разам з Карэтнікавым быў затрыманы і Сяргей Савін. Савіну - 7 сутак. Іх судзіў суддзя Дзмітрый Паўлючэнка.
У Цэнтральным судзе актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Міхаіл Ермалюк за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі атрымаў 5 сутак.
Юлю Сцяпанаву, якая правяла 3 начы на Акрэсціна, разам з ёй і паплечніцу Вольгу Бандарэнка, судзяць ў судзе Кастрычніцкага раёна Суддзя - Пратасавіцкая. Іх таксама вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за акцыю 26 кастрычніка. Юлія Сцяпанава аштраваная на 30 базавых велічыняў. Вольга Бандарэнка - арышт 10 сутак.