viasna on patreon

ДАІ і сацыяльныя сеткі абвяргаюць адзін аднаго

2011 2011-10-30T10:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не цішэюць спрэчкі адносна гібелі ў аўтааварыі вядомага аршанскага музыкі Сяргея Голікава. У пачатку кастрычніка 32-гадовы Сяргей патрапіў пад колы аўтамабіля на пешаходным пераходзе па праспекце Фрунзэ ў Віцебску. Ад атрыманых траўмаў ён праз тыдзень памёр у бальніцы.

Шматлікія сябры загінулага музыкі размясцілі ў сацыяльных сетках, а таксама на Інтэрнэт - парталах Віцебска і Оршы аб'явы з просьбай адгукнуцца сведак той аварыі, каб больш поўна разабрацца з карцінай таго, што адбылося. Гэтыя аб'явы не засталіся незаўважанымі для прэс-службы ДАІ Віцебскага УУС, якая на днях зрабіла заяву па гэтым факце. ДАІ гнеўна крытыкуе аўтараў Інтэрнэт-публікацый:

“Асобныя выданні, публікавалі неправераныя факты, пра тое, што кіроўца з месца здарэння ўцёк і да гэтага часу не знойдзены. Пісалі і тое, што міліцыя бяздзейнічае і не займаецца пошукам аўтамашыны і вадзіцеля, які здзейсніў ДТЗ.

Варта адзначыць, што дзівіць этычная беспрынцыповасць і скажэнне фактаў некаторых журналістаў, якія, пачытаўшы абмеркавання на форумах у сацыяльных сетках, пішуць падобныя артыкулы. Пры гэтым дазваляюць сабе рабіць нейкія высновы і пішуць каментары, не ўстаючы з-за кампутара і не правёўшы элементарнага ўдакладнення фактаў. Тым самым, скажаючы рэальную карціну таго, што адбылося, з дакладнасцю да наадварот, відавочна з мэтай падняць свой рэйтынг.

Разам з тым, на момант аварыі кіроўца, які здзейсніў наезд на пешахода, дзейнічаў у адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху - пазначыў месца аварыі, была выкліканая хуткая дапамога, міліцыя.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца здарэння, правялі агляд, падчас якога было зафіксавана месца наезду, а гэтак жа іншыя сляды, якія маюць непасрэднае дачыненне да дадзенай аварыі. Кіроўца быў агледжаны на прадмет ужывання алкаголю. Дыягназ, пастаўлены лекарамі, адназначны - цвярозы.

Іншамарка была дастаўлена на ахоўную стаянку ў абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі для правядзення аўтатэхнічнай экспертызы.»- гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Разам з тым гэтак эмацыйны адказ афіцыйнай структуры як раз і выклікае пытанні. З аднаго боку яшчэ ідзе следчая праверка па факце ДТЗ. З іншага боку, прэс-служба ДАІ УУС ужо зрабіла свае высновы і не чакаючы заканчэння праверкі прыводзіць асобныя факты з матэрыялаў справы, прычым выключна тыя з іх, якія апраўдваюць кіроўцу, што здзейсніў наезд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства