Карэспандэнта незалежнай газеты "Intex-press" не дапусцілі на сумесны сход сябраў баранавіцкіх арганізацый КПБ і ПКБ
Па зьвестках службы маніторынгу БАЖ, 23 чэрвеня на сумесны сход сябраў баранавіцкіх арганізацый КПБ і ПКБ не дапусьцілі карэспандэнта незалежнай газеты "Intex-press" Руслана Гарбачова. Сакратар Баранавіцкай гарадской арганізацыі КПБ Мікалай Багданаў паведаміў "IP", што "бюро арганізацыі прыняло рашэнне пра недапушчэнне на сумесны сход прадстаўнікоў СМІ".
Цікава, што сумесны сход праходзіў на фоне таго, што гарадскі партыйны сход ПКБ прыняў рашэнне "у аб'яднаўчым фарсе не ўдзельнічаць". "Мы гэты так званы сумесны сход не прызнаем.
Лічым усю задуму з аб'яднаннем камуністаў правакацыяй, накіраванай на знішчэнне нашай партыі, - сказаў "ІР" сябра ЦК і Баранавіцкага гаркаму ПКБ Віктар Цяпін. Ён выказаў у гутарцы з карэспандэнтам "IP" упэўненасць, што в Баранавічах "так жа, як і крыху раней у Рагачове, ролю сябраў ПКБ на сумесным паседжанні будуць выконваць людзі, якія ўжо даўно не з'яўляюцца сябрамі нашай партыі". Пацвердзіць альбо абвергнуць гэтую здагадку карэспандэнту, якога на сход не дапусцілі, так і не атрымалася.