viasna on patreon

Ініцыятары недазволенага Чарнобыльскага жалобнага мітынгу ў Гомелі накіравалі адпаведныя дакумэнты ў суд Цэнтральнага раёну горада, бо лічаць ягоную забарону неправамернай

2006 2006-06-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пытаньне, з якім ня здолелі разабрацца ў Савеце міністраў і Міністэрстве юстыцыі, павінна разглядацца ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля  такое вызначэньне зрабіў Гомельскі абласны суд. У красавіку выканаўчы камітэт Гомельскай вобласьці не дазволіў правесьці ў Гомелі мітынг з нагоды 20-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ініцыятары мітынгу  Уладзімер Кацора, Васіль Палякоў, Уладзімер Сякерка  лічаць, што забарона была неправамерная. На іхнае меркаваньне, абласныя ўлады проста імкнуліся любым спосабам не дапусьціць мітынг  не ў апошнюю чаргу па той прычыне, што на ім меркаваўся выступ Аляксандра Мілінкевіча, лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі. З просьбай праверыць правамернасьць рашэньня аблвыканкаму ініцыятары мітынгу зьвярнуліся ў Савет міністраў. Адтуль заява была перанакіраваная ў Міністэрства юстыцыі  аднак яно адказала, што не надзеленае такімі паўнамоцтвамі (мы распавялі пра гэта 7 чэрвеня).Далей ініцыятары мітынгу вымушаныя адстойваць сваё гледзішча ў судовым парадку  на іхную думку, гэта варта рабіць дзеля таго, каб пазьбегнуць неправамерных забаронаў у будучыні. Рашэньне аб забароне мітынгу было прынятае выканкамам абласнога ўзроўню  таму скарга была пададзеная ў абласны суд. "Днямі атрымалі ў адказ вызначэньне за подпісам намесьніка старшыні суда Гомельскай вобласьці В. Белавусава. У вызначэньні гаворыцца, што, паколькі аблвыканкам разьмешчаны на тэрыторыі Цэнтральнага раёну Гомеля, то і справа павінна разглядацца ў судзе гэтага раёну. Ініцыятары мітынгу ўжо накіравалі адпаведныя дакумэнты ў раённы суд",  паведаміў прэс-службе Асамблеі НДА Леанід Судаленка, старшыня Гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага абяднаньня "Прававая ініцыятыва".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства