Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд чацвертага дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага
10 лістапада 2011 года ў Мінску
адбылося чацвёртае судовае паседжаньне па справе кіраўніка праваабарончага
цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека
Алеся Бяляцкага. Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю
за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сочыць за ходам працэсу. Сённяшняе
судовае паседжаньне было прысвечана допыту абвінавачанага.
Доступ у залу судовага паседжання
Ўзмоцнены меры бяспекі. Наведвальнікаў даглядалі пры ўваходзе ў будынак суда і
пры ўваходзе ў залу судовых пасяджэнняў. Пры ўваходзе ў залу суда ажыццяўлялася
відэафіксацыя наведвальнікаў. Асабісты дагляд праводзіўся аховай яшчэ больш
старанна, чым у папярэднія дні. Журналістаў прасілі ўключаць наўтбукі для таго,
каб пераканацца, у тым, што гэта не муляжы.
У сувязі з павелічэннем працягласці асабістага дагляду ў залу паседжанняў не
змаглі патрапіць праваабаронцы і палітыкі, сярод якіх Вінцук Вячорка, Павал
Левінаў з Віцебска, Дзмітрый Салаўёў, Валер Кавалеўскі і іншыя. Названыя асобы
былі дапушчаныя да ўдзелу ў слуханні толькі пасля таго, як імі была пададзена скарга
на імя старшыні суду Маскоўскага раёна на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія
наўмысна зацягвалі працэс праверкі наведвальнікаў.
Далучэнне новых матэрыялаў да справы
Да матэрыялаў справы былі далучаныя банкаўскія дакументы, перакладзеныя з
польскай і літоўскай моў. Адвакат паказаў на шэраг памылак, дапушчаных пры
перакладзе дакументаў.
Пракурор азнаёміў прысутных з матэрыяламі падатковых праверак. Праверкі
праводзіліся рэгулярна, у ходзе праверак падатковай інспекцыяй не было выяўлена
істотных парушэнняў. Агучаны і далучаныя да справы акты куплі-продажу
нерухомасці Алесем Бяляцкім і яго жонкай. У ходзе заключэння здзелак, паводле
дадзеных падатковай інспекцыі, парушэнняў выяўлена не было.
Да справы далучаныя копіі актаў мытных аглядаў, складзеных пры перасячэнні
Алесем Бяляцкім мяжы на Гродзенскай, Ашмянской і Брэсцкай мытнях. Дакументы
сведчаць аб адсутнасці парушэнняў з боку Алеся Бяляцкага.
Па хадайніцтве адваката да матэрыялаў справы далучаныя кнігі, выдадзеныя
Праваабарончым цэнтрам "Вясна".
Па хадайніцтве пракурора да матэрыялаў справы далучаныя раздрукоўкі з сайта
Праваабарончага цэнтра "Вясна". Адвакат заявіў пратэст супраць
далучэння гэтых матэрыялаў да справы. Пратэст не быў задаволены.
Па хадайніцтве адваката да матэрыялаў справы была далучаная заява Міністэрства
юстыцыі Літоўскай Рэспублікі аб тым, што банкаўская інфармацыя, перададзеная
беларускай баку непраўдзівая і на гэтай падставе не можа быць выкарыстана ў
якасці доказаў у дадзенай крымінальнай справе. Да справы былі далучаныя
дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне абвінавачваным прэмій за праваабарончую
дзейнасць і звання ганаровага грамадзяніна Генуі. Адвакат хадайнічаў аб
далучэнні да справы тэксту артыкула з «Белгазеты» у якой Сяргей Вазняк, якога
прыгнятаюць за палітычную дзейнасць, распавядаў аб дапамозе, атрыманай ім ад
Праваабарончага цэнтра "Вясна". Негледзячы на пратэст пракурора,
суддзя пагадзіўся далучыць дадзеныя матэрыялы да справы.
Допыт абвінавачанага
Пракурор задаў абвінавачанаму пытанне аб памеры даходаў, атрыманых ім у 1995 і
1999 гадах. Алесь Бяляцкі адказаў, што не можа прадаставіць гэтыя дадзеныя,
адзначыўшы, што будзе гатовы падаць адпаведныя дакументы, а гэтак жа дадатковыя
акты мытных надглядаў, у выпадку змены яму меры стрымання на падпіску аб
нявыездзе.
На пытанне пракурора аб памеры Прэміі імя Ю. Сахарава, атрыманай абвінавачаным
у 2006 годзе, Алесь Бяляцкі адказаў, што атрымаў толькі грамату.
Дзяржаўным абвінаваўцам было прапанавана правесці экспертызу подпісаў Алеся
Бяляцкага на банкаўскіх дакументах, далучэнне да справы. Абвінавачаны заявіў аб
немэтазгоднасці правядзення экспертызы, спасылаючыся на адсутнасць законных
падстаў выкарыстаць названыя дакументы ў якасці доказаў па гэтай справе.
Абвінавачванаму было зададзенае пытанне, ці была выдадзена кніга, якую Алесь
Бяляцкі перакладаў з польскай некалькі гадоў таму. Абвінавачаны адказаў, што
праца над кнігай не скончана - гэты працэс займае больш часу, чым фабрыкацыя
крымінальных справаў супраць праваабаронцаў. Акрамя таго, адказваючы на
пытанне адваката, Бяляцкі адзначыў, што ў матэрыялах справы згаданыя далёка
не ўсе кнігі, выдадзеныя Праваабарончым цэнтрам "Вясна", паказаў, што
ў апошнія гады арганізацыяй было выдадзена каля 20 кніг, і па просьбе адваката
назваў прыблізныя сумы, затрачаныя для іх выдання.
Адказваючы на пытанне, чаму ён не спыніў сваёй праваабарончай дзейнасці пасля
адмены рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна", Алесь Бяляцкі
адказаў, што забарона дзейнасці арганізацыі з'яўляецца парушэннем міжнародных
абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека (што адлюстравана
ў меркаванні Камітэта па правах чалавека ААН), і на гэтай падставе ён не бачыць
падстаў для спынення сваёй дзейнасці.
Алесь Бяляцкі пацвердзіў, што расходы па падрыхтоўцы і выданню кніг пакрываліся
са сродкаў, што атрымліваюцца ім ад міжнародных донарскіх арганізацый. Пракурор
папрасіў абвінавачанага назваць імёны людзей, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы
кніг, выдадзеных Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Алесь Бяляцкі
адмовіўся даць гэтую інфармацыю, спасылаючыся на тое, што гэтыя людзі могуць
быць падвергнутыя пераследу.
Пракурор папрасіў удакладніць, чаму абвінавачаны спрабаваў зарэгістраваць
менавіта Праваабарончы цэнтр "Вясна", а не якую-небудзь новую
арганізацыю. На што Бяляцкі адказаў, што ім прадпрымаліся спробы менавіта
рэгістрацыі новай арганізацыі, а не аднаўленне адкліканай рэгістрацыі.
У 12: З7 пракурор папрасіў суд зрабіць перапынак у слуханні справы, неабходны
для змены пазіцыі абвінавачвання. Па словах пракурора, абвінавачванне будзе
істотна адрознівацца ад прад'яўленага раней. У выніку суд абвясціў перапынак у
слуханні справы да 10:00 16 лістапада 2011.
Некаторыя эксперты і назіральнікі асцерагаюцца, што Алесю Бяляцкаму зараз
могуць быць прад'яўленыя таксама абвінавачванні па артыкуле 19З-1 Крымінальнага
кодэкса Рэспублікі Беларусь ("Дзейнасць ад імя незарэгістраванай
арганізацыі"). Не выключана, што аналагічныя абвінавачванні могуць быць
прад'яўленыя і шэрагу іншых актывістаў Праваабарончага цэнтра
"Вясна".
Пазіцыя Міжнароднай назіральнай місіі
Ацэньваючы выкладзеныя факты, Міжнародная назіральная місія Камітэта
міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі адзначае, што:
Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, прынятыя на пасяджэнні 10 лістапада, не маюць
іншага тлумачэння, акрамя імкнення ўладаў стварыць дадатковыя перашкоды для
назіральнікаў і іншых зацікаўленых асоб, якія жадаюць патрапіць на судовы
працэс;
Па выніках 4-х дзён судовых пасяджэнняў можна канстатаваць, што абвінавачванне
А. Бяляцкага ва ўхіленні ад выплаты падаткаў пракуратурай належным чынам не
абгрунтавана і няслушнае;
Магчымае ўключэнне ў абвінавачванне на дадзеным этапе арт. 193-1 КК РБ будзе
недвухсэнсоўна паказваць на палітычны характар справы.
Улічваючы вышэйсказанае, Міжнародная назіральная місія лічыць, што поўнае зняцце
ўсіх абвінавачванняў у дачыненні да Алеся Бяляцкага і спыненне пераследу ў
дачыненні да яго і іншых актывістаў праваабарончага цэнтра "Вясна"
будзе ў дадзенай сітуацыі адзіным дзеяннем, якое дасць беларускім уладам
магчымасць захаваць твар і прадэманстраваць сваю прыхільнасць да прынцыпаў
вяршэнства права і правоў чалавека.